Вы праглядаеце журнал [info]vinia_pych

vinia_pych


29 студзеня 2015

21 сакавіка 2012

"Cюда, тут у них магазин, где книги со смешными словами" @ 10:53

Originally posted by [info]lohvinau at “Офісны сціль і все ба-беларускі базарят”. Фрашка ад кнігарні.

Як называюць кнігарню логвінаЎ  
расейцы, амерыканцы і мінскія гопнікі?

1. Расейская турыстка, якая відаць, была тут раней, стаіць на ганку кнігарні і завабна махае рукой сваім пяцём сябрам. Cюда, тут у них магазин, где книги со смешными словами. Усе шасцёра завітваюць у краму і падыходзяць   да дзіцячай паліцы, і колькі хвілінаў усцешана разглядаюць назвы. Потым бяруць кожны па асобніку А.А.Мілна “Віні-Пыха”, расплочваюцца  і такія ж радасныя сыходзяць у менскі вечар.

 

27 сьнежня 2011

Віня-Пых і праваслаўная школа ў Беластоку @ 15:06



4 кляс

1 кляс і яго настаўнікі, музыка Генадзь Шэмет і выкладчыца беларускай мовы Яна Марка

 

18 сьнежня 2011

27 жніўня 2010

31 траўня 2010

31 студзеня 2010

Віня-Пых і Prastora.by @ 16:00


Цяпер Віня-Пых таксама на Прасторы



 

16 верасьня 2009

Віня-Пых заняў сваё пачэснае месца сярод сяброў @ 11:38




Старонка галяндзкага калекцыянэра ўсіх існуючых і законна выдадзеных перакладаў кнігі А. Мілна.


 

05 верасьня 2009

Вiнi Пух стаў дзяўчынкай i загаварыў па-беларуску @ 17:19

Tags:

Наш малады зямляк Вiталь Воранаў пераклаў на беларускую мову знакамiтую казку пра мядзведзя Вiнi i выдаў. Цяпер кнiгу чытае дзятва ў беларускай глыбiнцы.

Пазнаёмiўся я зусiм выпадкова з гэтым маладым перакладчыкам, выдаўцом, лiтаратарам i мастаком, бакалаўрам англiйскай фiлалогii... Адбылося гэта ў Глыбокiм.

26-гадовы хлопец нарадзiўся ў Мiнску. Вучыўся ў Глыбокiм, у звычайнай школе. Прыехаў, каб сустрэцца з землякамi.

Падчас выступлення перад мясцовымi школьнiкамi, а было гэта падчас акцыi, прысвечанай Дню беларускага пiсьменства, успамiнаў з настальгiяй мясцовую школу, сваiх настаўнiкаў. Удзячны за тое, што вельмi добра выкладала беларускую мову Тамара Шылёнак. Супрацоўнiкам мясцовай бiблiятэкi падарыў экзэмпляр казкi на беларускай мове пра Вiнi i дыск з аўдыёзапiсам.

— Я з задавальненнем працаваў над перакладам, — расказваў Вiталь. I вельмi здзiвiў мяне тым, што, на ягоны погляд, той самы Вiнi — гэта Вiня (дзяўчынка). — У розных перакладах само "iмя" Вiнi рознае. Напрыклад, у адной з былых савецкiх рэспублiк Прыбалтыкi ведаюць яго як Вiнiк Пукс. Казка вельмi добрая. I, безумоўна, маленькiя беларусы павiнны мець магчымасць чытаць яе на роднай мове.

— Якiм накладам выйшла кнiга?

— Усяго 2000 экзэмпляраў. Але, зразумеў, давядзецца надрукаваць больш, бо попыт на кнiжку ёсць. Як у Беларусi, так i ў таварыствах беларусаў за мяжой. Выдадзена кнiжка ў маiм выдавецтве "Белы крумкач" на ўласныя сродкi i пры дапамозе фундатараў. Прэзентацыя кнiжкi адбылася ўжо ў Лондане, Вiльнюсе, Маскве... Пастараюся, каб на маёй Радзiме ў кожнай раённай бiблiятэцы была кнiжка.

Звяртаючыся да глыбоцкай моладзi, Вiталь заклiкаў карыстацца багаццем беларускай мовы. I не ад свята да свята, а старацца гаварыць на ёй штодня. I не саромецца памылак.

— Я сам, калi вучыўся ў школе, думаў, што гаварыў на мове дрэнна, на нейкай трасянцы, — працягвае Вiталь. — А ведаеце, што я зразумеў: на "чыстай" лiтаратурнай беларускай мове, напэўна, трэба гаварыць толькi вось на такiх мерапрыемствах. А дома i ў iншых сiтуацыях мала хто можа гаварыць на роднай мове без памылак. Ну, так ужо атрымалася. У асноўным гавораць на дыялектах. Ну, дык i добра. Хай так, але ж на роднай мове. I з часам мова адродзiцца, не страцiцца.

Мне было вельмi прыемна чуць у Мiнску на вулiцах беларускую мову з вуснаў моладзi. Мова стала моднай! Калi тыя ж чэхi, напрыклад, параўнальна добра жывуць, дык, безумоўна, павага iх да роднай мовы, культуры, гiсторыi i традыцый спрыялi гэтаму.

Без палiтыкi, але, каб стаць блiжэйшымi да сапраўднай "еўрапейскасцi", нам трэба адраджаць самабытнасць. Iндывiдуальнасць, непаўторнасць культуры выклiкаюць цiкавасць.

— А што вас уразiла, здзiвiла зараз у родных мясцiнах?

— Мы вось з жонкай ехалi на машыне. Па дарозе Ушачы — Глыбокае заўважыў, што назвы многiх населеных пунктаў чамусьцi абазначылi на рускай мове. А наколькi я ведаю, у Мiнску нават цэлая камiсiя створана, каб "прывесцi ў парадак" усе назвы — каб яны правiльна пiсалiся менавiта на роднай, беларускай мове. Верагодна, давядзецца патрацiць немалыя грошы, каб зноў з'явiлiся беларускамоўныя назвы?

— А чаму ўсё-такi Вiня i Пых?

— Я магу дакладна ўсё растлумачыць. Калi першую частку iмя дакладна перавесцi з англiйскай мовы, яно жаночае. А Пых? Памятаю, бабуля мне гаварыла — "бегла, ажно запыхалася". Спяшалася, значыць, вельмi. I мядзведзь, вы ж памятаеце, вельмi заўсёды кудысьцi спяшаўся. Пых, пых...

Аляксандр ПУКШАНСКI

 

03 верасьня 2009

Віня-Пых і Ворша @ 11:13


22 ліпеня ў наш горад завітаў слынны перакладчык дзіцячых кніг Віталь Воранаў.

Сустрэча адбывалася ў музеі Уладзіміра Караткевіча. Весялосці дадало тое, што
многія дзеці, якія прыходзілі на выставу экзатычных жывёлаў, каторая працягвае працу ў музеі, выказвалі сваё захапленне ці здзіўленне жывёлкамі досыць гучна. Спадар Воранаў прыехаў у Оршу не адзін, а з чальцом сакратарыяту Таварыства беларускай мовы Уладзімірам Кошчанкам, які прыняў актыўны ўдзел у імпрэзе ды парадаваўся, што нарэшце ў гэты прыезд лепей пазнаёміўся з Оршай, раней не выпадала.
 
Віталь Воранаў нарадзіўся на Глыбоччыне, але затым з бацькамі пераехаў у Польшчу. Таму ён і не лічыць сябе эмігрантам, матывуючы гэта адсутнасцю выбару, бо ягоны ўзрост тады не дазваляў вырашаць пытанні падобнага кшталту. У Польшчы такім чынам, будучы перакладчык вучыўся ўжо ледзь не з малых класаў. Падчас вучобы ў Познаньскім універсітэце згуртаваў у цэлую арганізацыю беларусаў. Зараз у Познані працуе беларускі культурна-асветніцкі цэнтр. Затым спадар Воранаў пераехаў у чэшскі Брно ─ адміністрацыйны цэнтр паўднёва-мараўскай вобласці, непадалёк ад каторага знаходзіцца знакамітае поле бітвы пры Аўстэрліцэ. Перакладчык жыве там і цяпер, і кажа, што застанецца ў Чэшскай рэспубліцы мінімум яшчэ на год.

Першай кнігай, якую пераклаў Віталь Воранаў пераклаў на беларускую мову, быў твор Сэмюэла Бэкета “У чаканні гадоў”. Спецыялізуецца спадар Воранаў на перакладзе дзіцячых кніжак. Вось і ў Оршу ён прыехаў з кнігай пра самага файнага дзіцягага героя ўсіх часоў, імя якому Віня-Пых. Так-так, менавіта Віня-Пых, а ніяк не іначай. І аўтар перакладу знакамітага твору вядомага ангельскага пісменніка Алана Мілна на нацыянальную мову беларусаў тут жа тлумачыць з-за чаго так, а не інакш. Рэч у тым, што ў арыгінале слова “Winny” абазначае жаночае імя. Пры перакладанні таксама было вырашана зрабіць гэтую частку жаночай. Артыкля “the” ці ягонага прыстасавання да нашае мовы ўстаўляць перакладчык не стаў, а слова “Пых” перакладзена ад “Pooh” з прычыны, што мядзведзь часта запыхваўся, то бок стамляўся ад якога-небудзь паходу або прыгоды. Як толькі перакладзеная на беларускую мову кніжка выйшла ў друк, гэта выклікала своеасаблівую рэакцыю ў расійскай агенцыі навінаў «Риа-новости», якое пасмяялася (дакладней, дало намёк сваім спажыўцам, што нібыта гэта вельмі смешна) над імёнамі герояў. Так, расіяне не маглі даўмецца чаму іхні “Крістафер Робін” у беларускім варыянце носіць імя Крыштусь, смяяліся і над Дзюдзям, які не адпавядае “Пятачку”, вясёлым падалося ім і імя галоўнага героя Віня-Пыху замест Віні-Пуху. Файнымі падаліся і іншыя імёны. Тут нашы суседзі ўжо забыліся на тое, што і іхняя версія знакамітага твору-гэта, уласна кажучы, ёсць тым жа перакладам, з ангельскай на расійскую, і тамака Барыс Захадэр таксама адаптаваў многія нюансы, бо кніжку для дзяцей тым болей трэба адаптаваць, улічваючы аўдыторыю чытачоў.

Распавёў спадар Воранаў і пра іншыя свае праекты, у якіх бярэ ўдзел, пра газету беларускай эміграцыі ў Амерыцы “Беларус”. Ёсць выданне, што злучае беларускіх пісменнікаў замежжа. Бясспрэчна, трэба, каб такі напрамак, як пераклад развіваўся ў беларускай літаратуры. Гэтага беларуская літаратура была пазбаўленая доўгія гады праз тое, што ў Савецкім Саюзе, як прыгадвае ў сваіх успамінах Ніл Гілевіч, чыноўнікі не разумелі мэтазгоднасці перакладу замежнай літаратуры на беларускую мову, і казалі штосці накшталт такога: “Усе людзі у Беларусі разумеюць расійскую, дык навошта ж нам перакладаць на беларускую?” Цяпер з такімі людзьмі, як Віталь Воранаў ёсць спадзеў, што нашы дзеці будуць знаёміцца з казкамі свету па-беларуску. Ды і не толькі дзеці, ды і не толькі з казкамі. Якраз гэта перадусім будзе спрыяць фармаванню чалавечай годнасці і ўсведамленню сябе саміх беларусамі.

Арцём Сізінцаў, газета “Тэлеком-экспрэс”.
 

vinia_pych